На Падляшшы Анджэй Дуда перамог бы ў першым туры – вынікі апытання



Калі б прэзідэнцкія выбары ў Польшчы адбыліся сёння, у Падляшскім ваяводстве  кандыдат ад Кіруючай партыі “Права і Справядлівасць” – Анджэй Дуда перамог бы ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў. За цяперашняга прэзідэнта свае галасы аддала б палова жыхароў Падляшша.

Кандыдатка ад апазіцыйнай партыі „Грамадзянская Платформа” – Малгажата Кідава-Блоньска на Падляшшы  магла бы разлічваць на 15 % галасоў выбаршчыкаў. Лідар сялянскай партыі ПСЛ – Уладзімір Косіняк-Камыш – 10 %. Аднак па ўсёй Польшчы пераможцу прэзідэнкіх выбараў немагчыма было б вызначыць у першым туры галасавання. Такія вынікі апытання, праведзенага Polska Press, піша падляшская штодзёнка “Кур’ер поранны”.

Фота: Adam Jankowski