На Падляшшы калядавалі з хрыстком



Падляшскі калектыў “Жэмэрва” са Студзіводаў ды “Дараносіца” і “Гаманіна” з Беларусі супольна калядавалі на вёсках Бельшчыны – у Рудутах і Парцаве. “Наша калядаванне на Вадохрышчы характэрнае тым, што гаспадарам уручаем хрыстка”, – паясняе Дарафей Фіёнік з Музея малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах:

– Мы дорым дубовыя гулькі людзям. Два пакаленні ўжо мінула з часу, калі гэты абрад жыў у такіх вёсках, як Арэшкава, Парцава, што каля Бельска. Дзякуючы Стэфану Копу, які апісаў яго ў сваім зборніку, а таксама дзякуючы таму, што мы зайшлі ў Парцава з хрыстком, не ведаючы, што гэты абрад там існаваў, мы адкрылі яго нанова.

Сёння ў Бельску Падляшскім будзе прэзентаваны новы дыск калектыву “Жэмэрва”. Канцэрт дадуць таксама госці з Беларусі. Пачатак ў 15 гадзін у бары “Анна”.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск Падляшскі

Фота аўтара