На Падляшшы лік інфікаваных каронавірусам перавысіў паўтары тысячы
Ваявода і санітарны існпектар паведамілі пра 27 чарговых выпадкаў заражэння.
Ініфікаваныя жыхары Беластока, Ломжы, Беластоцкага, Бельскага, Граеўскага, Ломжынскага і Кольненскага паветаў. 10 з 27 – шпіталізаваныя, астатнія ў хатняй ізаляцыі.
Такім чынам, агульны лік інфікаваных у ваяводстве за час эпідэміі склаў 1509.
Беларускае Радыё Рацыя
