На Падляшшы пачаўся фестываль “Там па маёвуй росі”



У пятніцу 3 траўня пачаліся падляшска-палескія сустрэчы з традыцыяй “Там па маёвуй росі”. Мерапыемства наведае падляшскія вёскі, між іншым – Кожыно, Рагачы, Медвежыкі, Кошкі ды Дашы. 

Завяршэнне фестывалю ў аўторак 7-га траўня ў вёсцы Рыгораўцы. Жыхары вёскі разам з Музеем малой бацькаўшчыны ў Студзіводах падрыхтавалі розныя мерапрыемствы. Гэта між іншым паказы дакументальнага кіно, выстава архіўных здымак з Рыгораўцаў. Расказвае арганізатар імпрэзы Яўген Семенюк:

– Зробім такую выставу на платах. Падрыхтаваў 30 гістарычных здымкаў людзей, якія тут жылі 70-80 гадоў таму. І гэтыя фотаздымкі будуць таксама даступныя, як будзе ісці карагод.

Завяршэнне падляшска-палескіх сустрэч з традыцыяй “Там па маёвуй росі” адбудзецца  7-га траўня. Арганізатары запрашаюць прыязджаць з самай раніцы. А яшчэ сёння карагод “Там па маёвуй росі” завітае ў вёскі Кожына, Козлікі, Гародчыно і Ляхі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток