На Падляшшы пачынаецца цыкл Беларускіх фэстаў



На Падляшшы пачынаецца цыкл Беларускіх фэстаў «І там жывуць людзі».

52c0b36a1f013872b036b62aec7ecbd3

12 чэрвеня Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы запрашае ў вёску Кашэлі, што ў гміне Орля. Запрашае дырэктар Беларускага музея ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк:

Першы фэст адбудзецца ў Кашэлях, у гміне Орля, другі — 19 чэрвеня ў Ляшуках, у гміне Нараўка. Наступныя фэсты з нашага цыклу адбудуцца таксама ў вёсцы Мокрае ў гміне Бельск-Падляшскі — 7 жніўня, 13 жніўня ў Койлах, гміна Чыжы, а наступныя два фэсты, апошнія сёлета, адбудуцца у Барысаўцы — 18 верасня, і 23 верасня — у вёсцы Старына.

 

Фэст «І там жывуць людзі» штогод наведвае невялікія падляшскія вёскі, у якія прывозіць беларускія калектывы і ладзіць там імпрэзы. Сёння ў Кашэлях выступяць восем калектываў, пачатак мерапрыемства — а 14-ай гадзіне.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя