На Падляшшы пакінуць спаланізаваную назву вёскі



У вёсачцы Кронглэ, што ў гміне Дубічы Царкоўныя на Падляшшы, прайшлі грамадскія слуханні адносна змены яе назвы на гістарычную. За спаланізаваную назву Кронглэ (Krągłe) выступілі чацьвёра жыхароў. Толькі адзін выказаўся за назву, якая была яшчэ на пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя – Круглэ (Krugłe):

– За санацыяй, за той Польшчай – гэта было Круглэ праз га, а пасля вайны стала Круглэ, а цяпер зрабілі Кронглэ.

– Было Круглэ, з таго, што я ведаю. Потым прыйшла новая ўлада і змянілі на Кронглэ. Нам без розніцы ці гэта Круглэ, ці гэта Кронглэ.

– Усе дакументы, усё паперароблена.

– Было пяць жыхароў, аказалася, што толькі адзін быў за, а рэшта супраць, і засталося як ёсць.

– Цяпер хочам на Круглэ зрабіць. Але як зробіш, калі я адзін хачу,  а рэшта не хоча.

– Мне найбольш адпавядае назва Круглэ.

Спаланізаваная назва вёскі Кронглэ (Krągłe) з’явілася ў 1980 годзе. З ініцыятывай змены на Круглэ (Krugłe) ці Круглае некалькі разоў выступалі беларусы Падляшшы.

Лукаш Леанюк, Беларускае Рады Рацыя