На Падляшшы паліцыя затрымала паляка, які перавозіў нелегальных мігрантаў
На Падляшшы паліцыя спыніла паляка, які перавозіў мігрантаў, якія незаконна перасеклі мяжу. У машыне кур’ер вёз двух грамадзян Індыі. Інцыдэнт адбыўся ў Жэндзянах, – паведаміла падляшская паліцыя. “Кіроўца затрыманы, а мігранты перададзеныя памежнікам”, — удакладнілі ў паліцыі. З пачатку міграцыйнага крызісу паліцыя затрымала 347 кур’ераў, якія перавозілі нелегальных мігрантаў з памежнай зоны. Цяпер затрыманых абвінавачваюць у садзейнічанні незаконнаму перасячэнню мяжы з Беларуссю.
За мінулы дзень 47 чалавек спрабавалі незаконна перасекчы польска-беларускую мяжу – паведаміла сёння польская Памежная ахова. Між іншым каля Мельніка затрымалі групу з 18-ці чалавек, якія пры падтрымцы службаў Беларусі прарваліся праз мяжу. Усе былі затрыманыя і адпраўленыя назад.
Фота: twitter.com/Straz_Graniczna