На Падляшшы плануюць часопіс для настаўнікаў беларускай мовы



Настаўнікі беларускай мовы атрымалі пасведчанні пра заканчэнне адмысловых майстар-класаў, якія ладзіла аб’яднанне АБ-БА ў Беластоку. У час сустрэчы настаўнікі з Беларусі і Польшчы прадставілі свае дасягненні, метадычныя матэрыялы і новыя праекты, паглядзелі фільм “Гавораць беларусы Падляшша“ аўтарства Міколы Ваўранюка.

Кажа Тамара Мацкевіч з цэнтру “Супольнасць” у Менску:

– Такое плённае супрацоўніцтва вядома будзе пашырацца, яно ніколі не перапынялася, і будзе паглыбляцца. Зараз як раз будзе штуршок, бо мы паглядзелі, пазнаёміліся, што мы зрабілі за гэты час.

У час майстар-класаў настаўнікі падтрымалі ды ўзгаднілі ідэю – выдаваць метадычны часопіс для настаўнікаў беларускай мовы на Падляшшы.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя