На Падляшшы прайшоў “Экалагічны фэст”
Пачатковыя школы Гайнаўкі сабраліся ў мясцовым амфітэатры.
Адукацыйнае мерапрыемства праз гульню ды мастацка-спартовыя спаборніцтвы адукоўвае моладзь у пытанні экалогіі ды папулярызуе экалагічны лад жыцця.
На думку суарганізатара мерапрыемства Наталлі Герасімюк з фонда “Яны – гэта мы”, дзеткі ўсведамляюць, што экалогія датычыць кожнага чалавека:
– Яны адчуваюць, што гэта іх горад, і тая пушча, якая вакол нас, гэта іх пушча, наша пушча. Думаю, што з іх вырастуць някепскія людзі, някепскія грамадзяне гэтага горада і будуць пра яго дбаць. Гайнаўка з кожным годам робіцца чысцей, яна будзе прыгожанькім, чысценькім горадам на ўзбярэжжы Белавежскай пушчы.
Са шматлікіх атракцыёнаў, самай важнай часткай мерапрыемства быў школьны эка-турнір, у якім перамагла пачатковая школа № 3.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя