На Падляшшы прайшоў Сярэднявечны фестываль
На гарадзішчы часоў ранняга сярэднявечча ў вёсцы Збуч, што на Падляшшы, прайшоў Археалагічны фэст “Збуч – гарадзішча 2014”. Мэта мерапрыемства – паказаць культурніцкае багацце рэгіёна. Найбольш зацікавілі гасцей баявыя інсцэніроўкі сярэднявечных вояў. “Мерапрыемства вярнулася пасля гадавога перапынку,” – кажа дырэктар Гміннага асяродка культуры ў Чыжах Юры Якімюк:
– І месца асаблівае, і імпрэза асаблівая. Мы вельмі перажывалі, што ў мінулым годзе ўпершыню не адбылася гэтая імпрэза. Але ў гэтым годзе мы так ужо вырашылі для сябе, што арганізуем яе, бо зацікаўленасць была вялікай. Маем шмат сяброў, і такіх, якія бескарысна нам дапамагаюць, бо бачаць, што гэта ўсё прамуе нас.
Паводле археолагаў, гарадзішча ў Збучы з’явілася ў другой палавіне ІХ стагоддзя. Археалагічны фэст зладзілі ў рамках Еўрапейскіх дзён спадчыны.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара