На Падляшшы праходзіць фестываль “Там по маёвуй росі”



У Медзвежыках  сёння пачынаецца другі дзень  Палеска-падляшскіх сустрэчаў з традыцыяй “Там по маёвуй росі”. Арганізатар сустрэчаў Музей малой айчыны ў Студзіводах ужо 15 год запар аднаўляе  валачобна-веснавую  традыцыю на падляшскіх вёсках.

Сёлета разам з “Жэмэрвой” спяваюць калектывы з Хоціслава, што на Палессі.

 

Удзельнікі фестывалю:

– Для таго мы і спяваем, працуем, каб наша мова захавалася, каб яна перадавалася нашым дзецям, унукам.

– Моладзь хоча ў горад. Старэйшыя застаюцца ў вёсках. Тут мы як гаварылі, так і гаворым.

– Вельмі цёпла прымаюць, асабліва ў Рагачах. Там вельмі прыемна ля царквы выступіць. Тым больш, што там запісаны былі гэтыя “агулькі”.

Фестываль стартуе ў 14 гадзінаў у Медзвежыках, пазней удзельнікі фестывалю  пераедуць у Рогачы і Левошы у гміне Мілейчыцы. Учора  ўдзельнікі фестывалю “Там по маёвуй росі”  валачобныя і веснавыя песьні сьпявалі ў гміне Нарва.

* * * 

Карагодам і веснавымі песьнямі пачаўся ў Ляхах 15 фестываль “Там по маёвуй росі”.

Вёска быццам вярнулася да жыцця. „Ужо колькі дзён чакаем, калі прыедуць, засьпяваюць,  патанцуюць  – для нас гэта вялікае сьвята”, – кажуць жыхары Ляхоў:

– Раней збіраліся людзі, спявалі веснавыя песні, „агулькі” ды іншыя.

Удзельнікі канцэрта:

– Надвор’е выдатнае. Ляхі нас цудоўна прывіталі. Людзі нас сустрэлі з цэлым кошыкам гасцінцаў: там і яйкі, і пірагі. Вельмі-вельмі нам прыемна і радасна!

Выступоўца з Беларусі:

– Бачна, што людзі гэтым цікавяцца, вельмі натуральна гучаць тут гэтыя песні і музыка. І гэта працяг традыцый. І трэба гэта рабіць часцей. І ў нас у Беларусі!

Пасьля Ляхоў  валачобнікі і  ўдзельнікі фестывалю сьпявалі  „агулькі” і  вадзілі  карагоды ў Гародчыне, Янаве,  Качалах у гміне Нарва. Сёння “Там па маёвуй росі” пераязджае ў гміну Мілейчычы.

[Not a valid template]

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя