На Падляшшы прамуюць кніжку Яна Максімюка



Падчас Тэатральнага фестывалю “Одэ”, якій праходзіць на Падляшшы, прамуецца кніжка “Чом не по-своёму? Падляшскі лементар з паясненнямі”.

“Трэба, каб людзі ведалі, што дыялект на якім размаўляюць гэта таксама беларуская мова” , кажа аўтар кнігі Ян Максімюк:

– Кніжка спрабуе запрапанаваць пісьмовую форму для гаворак, якімі карыстаюцца беларусы, якія жывуць паміж Бугам і Нарваю. Ідэя – увесці яшчэ адну пісьмовую мікрамову да ўжытку для беларусаў на Падляшшы. 

Прамоцыя кніжкі ды сустрэчы з Янам Максімюкам пройдуць сёння ў Беластоку ў 17 гадзін у кавярне “Змяна Клімату” ды заўтра ў Гайнаўцы ў 17 гадзін у Беларускім музеі.

 Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя