Фестываль “Беларускі абрад на сцэне” на Падляшшы
Качанне каравая ці падрыхтоўка перапёўкі – гэтыя і іншыя абрады пакажуць 7-га лістапада ў Беластоку.
Ужо дваццаць першы раз на Падляшшы пройдзе фестываль “Беларускі абрад на сцэне”.
Сёлета беларускія калектывы выступяць таксама ў Гайнаўцы, Бельску Падляшскім і Дубічах Царкоўных, кажа старшыня Беларускага грамадска културнага таварыства Янка Сычэўскі.
– Гэта традыцыя мерапрыемства, якая ўжо мае каля 20-ці гадоў і далей развіваецца вельмі добра. Кожны год нам удаецца змабілізаваць 10-15 калектываў, якія прывозяць розныя абрады і паказваюць на сцэне.
Арганізатар “Беларускага абраду на сцэне” – Беларускае грамадска культурнае таврыства.
Пачатак мерапрыемства ў 17 гадзін у памяшканні БГКТ па вуліцы Варшаўскай 11.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя