На Падляшшы прышчэпку ад COVID-19 ужо зрабілі больш за 2,5 тысячы чалавек
Больш за 2,5 тысячы чалавек у Падляшскім ваяводстве ўжо зрабілі першую прышчэпку ад каронавіруса. Нацыянальная праграма па вакцынацыі распачалася тыдзень таму.
У суботу, 2 студзеня, прышчэпкі рабілі ў шпіталі MSWiA у Беластоку.
Таксама ў суботу Міністэрства здароўя Польшчы паведаміла пра 6 945 новых выпадкаў заражэння каронавірусам, у тым ліку пра 173 выпадкі на Падляшшы. Колькасць памерлых павялічылася на 102 чалавекі, у тым ліку на Падляшшы памерлі яшчэ 11 пацыентаў з каронавірусам.
Беларускае Радыё Рацыя