На Падляшшы развіваюць мясцовую дарожную сетку



Каля 5-ці мільёнаў злотых будзе выдаткавана на рамонт і разбудову павятовых дарог у Падляшскім ваяводстве.

Маршалкоўская ўправа чакае заявак на праграму Падляшскі інструмент падтрымкі мясцовых дарог. Свае прапановы могуць зрабіць стараствы, якія апякуюцца павятовымі дарогамі. Павелічэнне колькасці месцаў працы ў рэгіёне, рост інвестыцый ды развіццё дарожнай сеткі – гэта галоўныя крытэрыі ў ацэнцы заявак.

Кажа сябра ўправы ваяводства Стэфан Краеўскі:

– Для таго, каб развіваць наш рэгіён, каб таксама паляпшаць галоўныя шляхі, гаворка ідзе пра дарогу С8, дарогу 61. Гэта пашырэнне камунікацыйных шляхоў тымі дарогамі, якія магчыма іначай класіфікуюцца, але маюць вялікае значэнне для мясцовых жыхароў.

Самаўрады могуць падаваць заяўкі на конкурс да 28-га лютага. Прапановы ацэніць адмысловая камісія, а пераможцаў зацвердзіць Соймік Падляшкага ваяводства. Новыя і адрамантаваныя дарогі павінны з’явіцца да канца кастрычніка 2018 года.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя