На Падляшшы рыхтуецца чыгуначная рэвалюцыя



Еўрапейская камісія прызначыла 48 мільёнаў еўра на рэканструкцыю падляшскіх чыгуначных шляхоў. Пасля правядзення рэканструкцыі з Гайнаўкі цягніком можна будзе даехаць да Белавежы і Бельска Падляшскага.

maxresdefault

Рэканструкцыя, якая пачнецца ў 2016 годзе, таксама будзе праведзена на чыгуначнай лініі Чаромха – Семяноўку і Беласток – Бельск Падляшскі.

Меркаванні мясцовых жыхароў адносна мэтазгоднасці вяртання чыгуначнага спалучэння падзяліліся:

– Калі ёсць грошы, то няхай робяць. Тыя, што на працу ездзяць адсюль, то збольшага ўласнымі аўтамабілямі. Магчыма сюды будуць прыязджаць за пакупкамі, але яны таксама прыязджаць на сваіх аўто.

– Калісьці ездзіў цягніком, а цяпер аўтобусам – з’явілася шмат прыватнікаў.

– Няхай даюць да Белавежы, бо мая цешча ў Белавежы жыве.

– У Арлянцы прыпынак быў, калі я да цешчы ездзіў у Шчыты, дык там усе выхадзілі. Цяпер той прыпынак так зарос, што там страшна.

– Гэта вельмі патрэбна, гэта будзе для ўсіх – для гайнаўскіх, для ваколіц і ўсёй Польшчы. Няхай людзі прыязджаюць паглядзець Белавежу.

– У Бельск ездзіла, калі вучыліся, вельмі добра было.

Рэканструкцыя чыгуначных шляхоў на Падляшшы мае завершыцца ў 2022 годзе.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя