На Падляшшы шпіталізаваныя 4 чалавекі з падазрэннем на каронавірус
Падляшскае ваяводства Польшчы выпусціла рапарт па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у рэгіёне. Па стане на 11 гадзін на Падляшшы выяўленыя і шпіталізаваныя 4 чалавекі з падазрэннем на каронавірус, 17 чалавек знаходзяцца ў каранціне, 396 чалавек знаходзяцца пад эпідэміялагічным кантролем медыкаў. Зроблены 77 тэстаў на выяўленне каронавіруснай інфекцыі.
Як паведамлялася раней, Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра сем новых выпадках заражэння. Агулам ў Польшчы ўжо 58 чалавек хворых. Адна пацыентка памерла. Міністар аховы здароўя Лукаш Шумоўскі паведаміў, што ў Польшчы ўведзены стан эпідэміялагічнай пагрозы.
Беларускае Радыё Рацыя
Fot. Władysław Czulak / Agencja Gazeta
