На Падляшшы стартаваў дванаццаты „Вэртэп”



На Падляшшы стартаваў дванаццаты тэатральны фестываль „Вэртэп”.

Сёлета таксама можна будзе паглядзець спектаклі і прадстаўленні тэатраў з розных куткоў Еўропы, а таксама канцэрты ды іншыя мерапрыемствы. Фестываль пачаўся ў Старым Двары і ў наступныя дні будзе вандраваць па Падляшшы, кажа арганізатар Дарыюш Скібінскі:

– Захоўваем тыя элементы, якія неабходныя, бо такі наш абавязак, як арганізатараў. Як бачна людзі хочуць змяняць прынцыпы, бачна па гэтай колькасці. Прысутнічае чалавек сто – гэта шмат. Бачна, што адбываецца навокал, увесь час колькасць людзей павялічваецца.

У рамках фестывалю „Вэртэп” мерапрыемствы таксама адбудуцца ў Нарве і Белавежы, а завершацца ў Гайнаўцы. У кожным населеным пункце запланавана некалькі спектакляў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя