На Падляшшы стартаваў тэатральны фестываль «Одэ»
Cпектакль «ПустаЯ» ў выкананні Юльянны Дораш і Яанны Троц на сцэне Дома культуры ў Гайнаўцы адкрыў тэатральны фестываль «Одэ».
Да 10 кастрычніка ў Гайнаўцы, Бельску Падляшскім і Беластоку можна глядзець спектаклі на беларускай мове.
«Цягам 2 тыдняў мы будзем паказваць ужо вядомыя спектаклі але будуць і прэм’еры», – кажа галоўны арганізатар Яанна Троц з тэатра Czrevo:
— Я паставіла першы спектакль свой і па-свойму «Я ў полі вярбою расла» ў 2011 годзе. Што год прыбывае новы спектакль і ёсць што паказаць. І першы тыдзень мы будзем штодзень выступаць з нейкім праектам. Мы шыкуем новы спектакль для дзяцей пра ваўчка з Белавежскай пушчы на аснове тэксту Багдана Дудко.
Гэты спектакль: «Ваўчок маўчок» будзе можна паглядзець 26 верасня ў беластоцкім драматычным тэатры. Пачатак у 18. 25 верасня ў 9 і 10.30 у Доме праваслаўнай культуры ў Бельску Падляшскім будуць чытацца казкі «Андэрсэн па-своёму» ды ў Гайнаўскім доме культуры ў 12 пакажуць яшчэ раз спектакль «ПустаЯ».
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя