На Падляшшы ствараюць аддзяленні Сувальскай спецыяльнай эканамічнай зоны
Гайнаўка, Бельск Падляшскі, Нараўка, Міхалава і Сямятычы – гэтыя самаўрады хочуць адкрыць на сваім тэрыторыі аддзяленне Сувальскай спецыяльнай эканамічнай зоны.
Ужо вядома што ў Міхалове адкрыюцца два прадпрыемствы, якія дадуць працу для каля 200 чалавек.
Старшыня Сувальскай эканамічнай зоны Роберт Жылінскі гаворыць: .
– А ў Гайнаўцы сваю фірму ў зоне адкрые адно з дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Мы салідарны з самаўрадамі. І спадзяемся, што хутка складзем супольны зварот ў Міністэрства гаспадаркі.
Сувальская спецыяльная эканамічная зона – гэта спецыяльна падрыхтаваная тэрыторыя, дзе інвестары могуць лічыць нават на сямідзесяціпрацэнтныя падатковыя ільготы.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя