На Падляшшы ствараюць ізалятары для інфікаваных
На Падляшшы ствараюць першыя ізалятары для тых, хто чакае на вынікі тэстаў на прысутнасць каронавіруса, або для хворыя з лагоднымі прыкметамі хваробы, якія не могуць праходзіць лекавання ў хатніх ўмовах.
Ізалятары ствараюцца пры двух шпіталях – універсітэцкім клінічным шпіталі ў Беластоку і ў Ломжы.
Хворыя трапляюць у ізалятары па рэкамендацыі лекара. Ізалятары ствараюцца згодна з рэкамендацыямі Міністэрства здароўя. Функцыянаванне ізалятараў аплочвае Нацыянальны фонд здароўя.
Калі будзе неабходнасць, чарговыя ізалятары будуць паўставаць пры інфекцыйных аддзяленнях у шпіталях.
Беларускае Радыё Рацыя
