На Падляшшы ў ДТЗ загінуў святар Леанід Шэшко
На Падляшшы загінуў святар Леанід Шэшко. Гэта адбылося ў выніку дарожна-транспартнага здарэння каля вёскі Навасёлкі. Леанід Шэшко быў прыхільнікам беларушчыны і служыў пробашчам у парафіі Нараджэння св. Яна Хрысціцеля ў Гайнаўцы.
Трагедыя адбылася а 22:45, калі гайнаўскі святар страціў кантроль над „Фальксвагенам-Пасатам” і аўтамабіль выехаў на левы бок дарогі. Паводле папярэдніх высноў паліцыі, аўтамабіль занесла і ён бокам урэзаўся у дрэва, якое расло з другога боку дарогі. Пратаірэй Леанід Шэшко памёр на месцы.
Паводле poranny.pl
