На Падляшшы ўдасканальваюць чыгунку



Да канца 2018 года адрамантуюць закрытую 23 гады таму чыгуначную трасу Гайнаўка – Леўкі. У сядзібе падляшскага ваяводы дамову падпісалі прадстаўнікі „Польскіх чыгуначных ліній” і выканаўцы кампаніі POLTOR.

За 77 мільёнаў злотых выканаўца пабудуе 27 кіламетраў чыгуначных шляхоў, адрамантуе прыпынкі, масты і чыгуначныя пераезды. Таксама будзе створаны зусім новы прыпынак на гэтай трасе, кажа прадстаўнік кампаніі „Польскія чыгуначныя лініі” Кшыштаф Петрас:

– Зроблены новы прыпынак Міклашэ, новы перон Леўкі, адна перабудова станцыі Гайнаўка, тры перабудаваныя прыпынкі: Можэ, Старое Беразова, Хытра. 22 перабудаваных чыгуначных пераезда і восем новых мастоў.

Кампанія „Польскія чыгуначныя лінні” таксама падпісала дамову на рамонт лінні Беласток – Бельск Падляшскі. Кошт праекта 63 мільёны злотых. Выканаўца пабудуе 3 новыя і адрамантуе старыя прыпынкі ды адрамантуе мост на рацэ Нараў.

Завяршэнне працаў запланавана на травень 2019 года.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя