На Падляшшы выканана амаль сто тысяч прышчэпак
Больш за 97 тысяч прышчэпак супраць COVID-19 да гэтага часу выканана на Падляшшы – паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
У рэгіёне больш за 32 000 чалавек атрымалі другую дозу вакцыны. Найбольшая колькасць прышчэпак у рэгіёне была зроблена ў сталіцы ваяводства – Беластоку, амаль 41 тысяча. Больш за 14 000 чалавек былі прышчэплены другой дозай. У іншых буйных гарадах рэгіёну колькасць доз вакцыны ўводзіцца: у Сувалках – амаль 5000.
У чацвер Міністэрства аховы здароўя абвясціла яшчэ пра 12 тысяч новых выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. На Падляшшы за апошнія суткі было зафіксавана 403 новыя выпадкі каронавіруснай інфекцыі. Памерлі 18 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя