На Падляшшы выкрылі чарговую самагонную вытворчасць
Супрацоўнікі Краёвай падатковай адміністрацыі з Беластоку ліквідавалі вытворчасць, якая разгарнулася на прыватным участку ў гміне Дабжынева Дужэ. Там знайшлі каля 500 літраў кантрафактнага алкаголю, больш за 4700 літраў брагі, абсталяванне і паўфабрыкаты.
Кажа Мацей Чарнецкі з прэс-службы Краёвай падатковай адміністрацыі:
– У памяшканні супрацоўнікі КПА знайшлі некалькі дзясяткаў складнікаў, якія выкарыстоўваліся для зафарбоўкі гатовага прадукту, а таксама этыкеткі, закруткі, а таксама падрыхтаваныя пустыя шкляныя і пластыкавыя бутэлькі. Супраць мужчын пачата адміністрацыйная справа, а кантрафактны алкаголь, абсталяванне і паўфабрыкаты канфіскаваныя.
Супраць уласніка гаспадаркі пачатая адміністрацыйна-падатковая справа, якая мае завершыцца судом. За нелегальны выраб алкаголю мужчыне пагражае буйны штраф.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота podlaskie.kas.gov.pl