На Падляшшы выяўлены 381 выпадак заражэння COVID-19 (абноўлена)
Падляшскі ваявода і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамляюць пра яшчэ 25 чалавек з рэгіёну, якія выздаравелі ад COVID-19. Гэта восем жанчын, пажылы мужчына, дзіця, малады чалавек, пажылая жанчына і пажылы мужчына з Бельскага павета, пажылы мужчына, тры жанчыны з Беластока, жанчына і мужчына сярэдніх гадоў, маладая жанчына, двое маладых людзей і дзіця з Беластоцкага павета, пажылая жанчына і мужчына сярэдніх гадоў з Высокамазавецкага павета.
Таксама санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведаміў пра сёмы пацверджаны выпадак смерці ў сувязі з вірусам COVID-19 у ваяводстве. Гэта жанчына 86 гадоў, жыхаркай Бельскага павета, якую шпіталізавалі ў лякарню ў Ломжы. У яе былі спадарожныя захворванні.
Усяго ў Падляшскім ваяводстве да гэтага часу выздаравелі 268 чалавек, пацверджаны 381 выпадк заражэння каронавірусам.
* * *
Ваявода Падляшша і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамляюць пра новы выпадак каронавіруснай інфекцыі ў рэгіёне, які пацверджаны станоўчым вынікам лабараторных даследаванняў. Гэта мужчына сярэдніх гадоў з Ломжынскага павету, які знаходзіцца на хатняй ізаляцыі. Кантактныя асобы ахопленыя эпідэміялагічным кантролем.
Усяго ў Падляшскім ваяводстве 381 пацверджаны выпадак заражэння COVID-19.
***
Ваявода Падляшша і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамілі пра новы выпадак каронавіруснай інфекцыі ў рэгіёне, пацверджаны станоўчым вынікам лабараторных даследаванняў. Гэта мужчына з Беластока, шпіталізаваны ва ўніверсітэцкую клінічную бальніцу ў Беластоку. Кантактныя асобы былі ахопленыя эпідэміялагічным наглядам.
Усяго на Падляшшы 380 пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19.
Яшчэ 10 чалавек у рэгіёне выздаравелі (усяго 243).
Беларускае Радыё Рацыя