На Падляшшы выяўлены 12 новых хворы на COVID-19
Ваявода Падляшша і Падляшская дзяржаўная санітарная інспекцыя паведамляюць пра 12 новых выпадкаў заражэння каронавірусам у рэгіёне, якія пацверджаны лабараторна.
Бліжэйшыя кантактныя асобы хворых ахопленыя эпідэміялагічным наглядам.
Усяго ў Падляшскім ваяводстве зафіксавана 1053 пацверджаны выпадак заражэння ВРВІ-CoV-2.
Яшчэ восем чалавек акрыялі (усяго 871 чалавек).
Беларускае Радыё Рацыя
