На Падляшшы яшчэ 11 чалавек вылечыліся ад COVID-19
Ваявода Падляшша і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамляюць пра яшчэ 11 чалавек з рэгіёну, якія вылечыліся ад COVID-19. Гэта: дзве жанчыны ў росквіце жыцця, пажылая жанчына і дзве маладыя жанчыны з Бельскага павету, пажылы мужчына, дзіця і маладая жанчына з Мазавецкага павету, жанчына ў самым росквіце жыцця з Ломскага павету, мужчына ў самым росквіце жыцця з Замброўскага павету і мужчына ў росквіце жыцця з Сямятыцкага павету.
Усяго ў Падляшскім ваяводстве да гэтага часу вылечыліся 210 чалавек, а агулам зарэгістравана 378 выпадкаў заражэння каронавірусам.
Упраўленне Падляшскага ваяводства ў Беластоку знаходзіцца ў пастаянным кантакце з усімі службамі і ўстановамі, якія ўдзельнічаюць у эпідэміялагічных мерапрыемствах. Цэнтр ваяводскіх крызісных сітуацый кругласутачна адсочвае сітуацыю ў рэгіёне і гатовы прыняць адпаведныя меры.
Беларускае Радыё Рацыя