На Падляшшы яшчэ 9 чалавек вылечыліся ад COVID-19
Падляшскі ваявода і Падляшскі ваяводскі санітарны інспектар паведамляюць пра яшчэ дзевяць чалавек з рэгіёну, якія вылечыліся ад COVID-19. Гэта: малады чалавек і мужчына ў росквіце з Cемятыцкага павету, двое пажылых мужчын з Беластока, малады чалавек і мужчына ў самым росквіце з Беластоцкага павету, маладая жанчына з Сувалскага павету, дзіця і малады чалавек з Замброўскага павету.
Усяго ў ваяводстве да гэтага часу вылечыліся 163 чалавекі, а новых выпадкаў заражэння каронавірусам на сённяшні дзень не зафіксавана. На сённяшні дзень у Падляшскім ваяводстве 367 пацверджаных выпадкаў захворвання на каронавірус.
Беларускае Радыё Рацыя