На Падляшшы зафіксавалі 11 новых выпадкаў заражэння каронавірусам
Па апошняй інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Польшчы, у краіне зафіксаваныя 2633 выпадкі захворвання covid-19.
У сераду на Падляшшы выявілі яшчэ 11 выпадкаў заражэння. Зараз у Падляшскім рэгіёне 47 хворых на covid-19 .
Лічба ахвяр небяспечнага вірусу складае ў Польшчы 45 чалавек. Шпіталізаваныя з такім дыягназам 2317 чалавек. Больш за 183 тысячы чалавек знаходзяцца ў каранціне і больш за 48 тысяч знаходзяцца пад эпідэміялагічным наглядам.
Беларускае Радыё Рацыя