На Падляшшы зафіксавалі самую высокую колькасць іншаземцаў
Рэкорд на Падляшшы: у рэгіёне зафіксавалі самую высокую колькасць іншаземцаў. Па стане на канец сакавіка гэтага года колькасць іншаземцаў у Падляшскім ваяводстве вырасла на 25 працэнтаў да лютага мінулага года. Як паведамілі ва Упраўленні грамадскага страхавання (ZUS), на канец сакавіка ў ваяводстве было 16 тысяч 700 іншаземцаў, якія працуюць легальна і плацяць страхавыя ўзносы.
Ва ўсёй Польшчы – 766 тысяч, і гэта на 96 тысяч больш. Самую вялікую групу складаць грамадзяне Украіны – 71 тысяча ва ўсёй краіне. Затое на Падляшшы сярод іншаземцаў найбольш цяпер грамадзян Беларусі – 7,5 тысяч, і гэта 44 працэнты, а грамадзяне Украіны ў рэгіёне складаюць 40 працэнтаў. Аднак ня ўсе працуючыя іншаземцы могуць плаціць узносы ў ZUS, таму іх колькасць можа быць значна большай.
Беларускае Радыё Рацыя