На Падляшшы зафіксавана 865 новых выпадкаў COVID-19
Як паведамляе ваяводскі санітарны інспектар, у Падляшскім ваяводстве зафіксавана 865 новых выпадкаў заражэння каронавірусам.
Ад COVID-19 на Падляшшы памерлі ўжо 17 чалавек.
У Польшчы на сённяшні дзень зафіксавана амаль 18 з паловай тысяч выпадкаў заражэння каронавірусам. 330 чалавек памерлі ад COVID-19.
Беларускае Радыё Рацыя