На Падляшшы зарэгістравана 962 выпадкі каронавірусу



Ваявода Падляшша і Падляшскі  санітарны інспектар паведамляюць пра яшчэ сем выпадкаў заражэння каронавірусам у рэгіёне, пацверджаныя станоўчымі вынікамі лабараторных даследаванняў. 5 чалавек на хатняй ізаляцыі, 2 у шпіталі. 

Усяго ў Падляшскім ваяводстве зафіксавана 962 выпадкаў заражэння SARS-CoV-2.

Упраўленне Падляшскага ваяводства ў Беластоку знаходзіцца ў пастаянным кантакце з усімі службамі і ўстановамі, якія ўдзельнічаюць у эпідэміялагічных мерапрыемствах. Цэнтр ваяводскага крызіснага кіравання ажыццяўляе маніторынг сітуацыі ў рэгіёне 24 гадзіны ў суткі і гатовы прыняць меры ў адпаведнасці з адпаведнымі працэдурамі.

Калі за апошнія 14 дзён вы былі ў зоне каронавірусу і кантактавалі з чалавекам, які захварэў ці заразіўся каронавірусам SARS-CoV-2, неадкладна паведаміце пра гэта санітарна-эпідэміялагічнай станцыі па тэлефоне. Мы рэкамендуем выкарыстоўваць правілы гігіены ў адпаведнасці з інструкцыямі, апублікаванымі на спецыяльным сайце gov.pl.

Беларускае Радыё Рацыя