На Падляшшы змагаюцца з пагрозай афрыканскай чумы свіней



Падляшская Ветэрынарная служба вырашыла пашырыць да 10 кіламетраў зону, дзе падлягаюць ліквідацыі ўсе свінні ў сувязі з ранейшым выяўленнем ля Гарадка выпадку афрыканскай чумы свіней. Як паведаміў ваяводскі ветэрынарны лекар Міраслаў Чэх, гэта прэвентыўныя захады, каб засцерагчыся ад пашырэння небяспечнага для хатняй жывёлы віруса.

– У бліжэйшы час пачнецца ліквідацыя свіней ў небяспечнай зоне ў межах 7 кіламетраў ад таго месца, дзе адбывалася ліквідацыя свіней.

Першапачаткова каля 100 свіней былі забітыя у радыюсе трох кіламетраў ад ачагу хваробы у вёсцы Зялёная. Ацэньваецца, што некалькі дзясяткаў свіней будуць забітыя у паўтара дзесятку гаспадарак, паколькі у гэтым раёне няма вялікіх фермаў хатняй жывёлы. Усе сяляне атрымаюць грашовую кампенсацыю, набліжаную да рынкавай цаны жывёлы.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя

Фота wet.uwm.edu.pl