На Падляшшы з’явіцца новая гміна Грабаўка
Пра гэта ў сваім твітары паведаміў польскі міністр адміністрацыі і цыфрызацыі Анджэй Галіцкі. Міністр улічыў вынікі рэферэндума ў справе падзелу гміны Супрасль і аддзялення ад яе тэрыторый Грабаўкі і ваколіцаў.
„Большасць жыхароў, так званых мясцовасцяў „за лесам”, хацела стварэння новай гміны, кажа солтыс вёскі Засцянкі Павел Каранкевіч:
– Вельмі радыя, што тут казаць. Для ўсіх жыхароў гэта вялікае шчасце, што будзе свая гміна.
У новую гміну ўвойдуць вёскі Грабаўка, Засцянкі, Сабалева, Саўляны і Генрыкова. Афіцыйна гміна Грабаўка з’явіцца 1 студзеня 2016 года.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
