На Памор’і захапляюцца падляшскай прыродай
У Евангеліцка-аўгсбурскім касцёле Збавіцеля ў Сопаце адкрылася фотавыстава гданьскай мастачкі Марыі Кавалінскай-Томчык. Сваімі працамі яна хацела звярнуць увагу на асаблівыя краявіды, якія зрабілі вялікае ўражанне на яе.
– Усе працы звязаны з прыродай. Я цікаўлюся таксама архітэктурай, але не хацела гэтага спалучаць. Хацела засяродзіцца толькі на прыродзе, якая мяне сапраўды натхняе. Яна непаўторная, прыгожая.
Марыя Кавалінская-Томчык з’яўляецца членам Звязу польскіх мастакоў і пластыкаў. Яе чарговы мастацкі праект будзе тычыцца падляшскай архітэктуры.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі