На партале «Polak potrafi» збіраюць грошы на пераклад кнігі пра Алеся Бяляцкага
Публікацыя кнігі на польскай мове дасць магчымасць польскім чытачам пазнаёміцца з жыццём няскоранага чалавека і даведацца пра лёс праваабаронцы. На папулярным польскім інтэрнэт-рэсурсе «Polak potrafi» распачаты збор сродкаў для перакладу на польскую мову і выданне ў Польшчы кнігі Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага», якая выйшла ў серыі «Бібліятэка Свабоды».
Гэтую акцыю ініцыяваў «Інстытут свабоды» — польска-беларуская няўрадавая арганізацыя, мэтай якой з’яўляецца распаўсюд інфармацыі пра правы чалавека і падтрымка працэсаў дэмакратызацыі на постсавецкай прасторы.
Нагадаем, што кіраўнік Праваабарончага Цэнтру „Вясна” Алесь Бяляцкі выйшаў на волю ў канцы чэрвеня, прабыўшы за кратамі больш за 1000 дзён.
Беларускае Радыё Рацыя