На пераходзе Кузніца-Брузгі ўтварылася аўтамабільная чарга
Шасцігадзінныя чэргі на польска-беларускім пераходзе Кузніца-Брузгі. Некалькі дзясяткаў легкавых аўтамабіляў стаяіць у чэргах на выезд з Польшчы ў Беларусь.
Неафіцыйна гаворыцца, што закрылі „зялёны” канал з польскага боку.
– Так, закрылі, няма, усе едуць на “чырвоны”. Чаму? Запытайце ў палякаў.
– З першага чысла мы ведалі, што ўвядуць гэтую паласу. Я сёння першы раз так еду. Такая вось чарга. З нашага боку крыху меншая.
– Не заўсёды бывае чарга. Сёння вось такая. Нібыта апошнімі тыднямі не было вялікіх чэргаў. Здараліся, але 2-3 гадзіны. Тут чэргі рэдка калі бываюць, у асноўным увечары. У 5-6 вечара, тады набягае машын, а так днём няма. Гэта сёння так атрымалася.
– Можа таму, што ў вас выбары.
– Чаму так, не ведаю. Бывае прыяджаеш – а тут ніводнай машыны. Чаму сёння так – не ведаю.
Афiцыйных каментароў з боку Падляшскай памежнай службы пакуль няма.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя