На пляцоўцы перад ЧАЭС узнялі ўкраінскі сцяг
8-ы дзень вайны: на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пасля больш як месяца акупацыі ўзнялі сцяг Украіны. Пра гэта ў Telegram-канале паведаміла гарадская рада Славуціча, адкуль на ЧАЭС прыбываюць зменныя брыгады.

У цырымоніі ўзняцця сцяга прыняў удзел аператыўны персанал станцыі, які на працягу акупацыі забяспечваў радыяцыйную бяспеку. Як паведамлялася, расейскія вайскоўцы, якія захапілі Чарнобыльскую АЭС і іншыя аб’екты ў зоне адчужэньня, 31 сакавіка пакінулі станцыю і дзвюма калонамі адправіліся ў бок украінскай мяжы з Беларуссю. Парадзіха Марʼяна Вышамірская, фота якой разляцелася на ўвесь свет пасля бамбавання Марыупальскай радзільні, цяпер у закладніках у расейцаў.
Пра гэта піша выданне «Обозреватель». Выданне спасылаецца на валанцёраў, якія спрабавалі выратаваць маладую маці з немаўлём.
