На польска-беларускай мяжы гучыць інфармацыя на чатырох мовах
На працягу некалькіх дзён польскія памежнікі і вайскоўцы на граніцы з Беларуссю інфармуюць мігрантаў праз мегафон, што за нелегальнае перасячэнне граніцы прадугледжана пакаранне, і што іх знаходжанне на тэрыторыі Польшчы будзе нелегальным. Інфармацыя перадаецца на англійскай, французскай, арабскай і персідскай мовах. Як адзначаюць у Straży Granicznej, з пачатку года зафіксавалі 18 300 спроб нелегальнага перасячэння граніцы.
Крымінальная адказнасць за нелегальнае перасячэнне граніцы – гэта да васьмі гадоў зняволення. Таксама гэта датычыць асоб, якія дапамагаюць нелегальным мігрантам у перасячэнні граніцы.
Беларускае Радыё Рацыя
Fot. Grzegorz Dąbrowski / Agencja Gazeta