На польска-беларускай мяжы пабудавана 50 кіламетраў плота



На польска-беларускай мяжы ўжо пабудавана 50 кіламетраў плота. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Твітэры  міністр Нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

Агароджа таксама ўжо ўзведзена на ўчастку каля мясцовасці Уснарж-Горны. Памежную службу па-ранейшаму падтрымліваюць каля дзвюх  тысяч жаўнераў, – адзначыў міністр Блашчак.

З учорашняга дня польскія памежнікі спынілі амаль 300 спробаў незаконнага перасячэння беларуска-польскай мяжы. Затрыманыя 3 нелегальныя мігранты – усе грамадзяне Ірака, паведаміла Польская памежная ахова.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Grzegorz Dąbrowski / Agencja Gazeta