На польска-беларускай мяжы зафіксавалі рост выпадкаў кантрабанды людзей
На польска-беларускай мяжы ўсё часцей затрымліваюць кантрабандыстаў, якія перавозяць нелегальных мігрантаў. Толькі за чатыры месяцы з пачатку года іх затрымалі 280 (для параўнання: за ўвесь мінулы год — 401), паведамляе выданне Rzeczpospolita.

Для перавозкі людзей яны выкарыстоўваюць некалькі машын, а ў выпадку праверкі ўцякаюць.
“Даводзіцца рабіць папераджальныя стрэлы, чаго раней не было. Пачасціліся таксама пагоні за машынамі кантрабандыстаў, якія рухаюцца з вялікай хуткасцю, ствараючы пагрозу на дарогах”, — расказвае выданню Ганна Міхальская, прэс-сакратар Галоўнай управы польскай Памежнай службы.
Паводле яе, сярод кантрабандыстаў пераважаюць грамадзяне Украіны, Грузіі, Узбекістана і Польшчы.
