На поўдні Польшчы ўведзены першы ўзровень тэрарыстычнай пагрозы



У паўднёвых рэгіёнах Польшчы ўведзены першы ўзровень тэрарыстычнай пагрозы з-за правядзення кліматычнага саміту ААН. Адпаведнае распараджэнне падпісаў прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі. Рэжым дзейнічае з 26 лістапада да поўначы 15 снежня.

Згодна са спецрэжымам, органы дзяржаўнай адмiнiстрацыi абавязаныя ўзмацніць кантроль у грамадскіх зонах і месцах збору людзей. На вуліцах з’явіліся, сярод іншага, узмоцненыя паліцэйскія патрулі, узброеныя аўтаматычнай стралковай зброяй.

Кліматычны саміт ААН пройдзе ў Катавіцах з 2 па 14 снежня. У панядзелак, 26 лістапада, пачаліся так званыя папярэднія пасяджэнні. Агулам у саміце могуць прыняць удзел да 40 тысяч чалавек.

Паводле radyjo.net

Фота: policja.pl