На правядзенне фестывалю “Басовішча” сабрана 29% сродкаў
Арганізатары музычнага фестывалю “Басовішча” яшчэ раз звярнуліся да ўсіх прыхільнікаў з просьбай дапамагчы. Грошы на арганізацыю фестывалю, які пройдзе 19-20 ліпеня ў Гарадку на Падляшшы, збіраюцца на платформе odpalprojekt.pl. За 49 дзён да канца збору грошай сабрана 4225 злотых, што складае 29% ад неабходнай сумы ў 15 тысяч.
Фестываль музыкі маладой Беларусі „Басовішча” традыцыйна арганізуе Беларускае аб’яднанне студэнтаў у супрацы з іншымі арганізацыямі. Летась БАС адзначыў 30-годдзе. Сёлета 30-годдзе адзначыць папулярны музычны фестываль.
Беларускае Радыё Рацыя
