На прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы перамог Анджэй Дуда (абноўлена)
Кандыдат ад партыі „Права і справядлівасць” стаў пятым прэзідэнтам Польшчы.
Дзяржаўная выбарчая камісія агучыла афіцыйныя вынікі прэіздэнцкіх выбараў, якія напярэдані адбыліся ў Польшчы.
Паводле дадзеных ДВК, за Анджэя Дуду прагаласавалі звыш 51,55% выбаршчыкаў, а за дзеючага прэзідэнта Браніслава Камроўскага свае галасы аддалі амаль 48,45% выбаршчыкаў.
Афіцыйныя вынікі агучыў старшня польскай ДВК Войцех Гермеліньскі:
– Дзяржаўная выбарчая камісія сцвердзіла, што ў галасаванні 24 траўня 2015 года, сярод двух кандыдатаў у прэзідэнты Польшчы, найбольш галасоў атрымаў і паводле артыкула 127 раздзела 6 Канстытуцыі Польшчы, а таксама артыкула 292 Выбарчага кодэксу, прэзідэнтам Польшчы быў выбраны Дуда Анджэй.
Выбарчая яўка склала звыш 55,34%. Анджэй Дуда 6 жніўня будзе прыведзены да прысягі перад Нацыянальным сходам (абедзвюма палатамі польскага парламента).
* * *
Дзяржаўная Выбарчая Камісія Польшчы набліжаецца да канца падліку. Камісія дае частковыя вынікі выбараў у 46 з 51 акругі. Анджэй Дуда – 52.46%. Браніслаў Камароўскі – 47.54%.
Наведвальнасць – 53.96 адсоткаў, паведамляе wyborcza.pl.
* * *
У Беларусі большасць польскіх выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах прагаласавалі за Анджэя Дуду, паведаміла прэс-сакратар пасольства Польшчы ў Беларусі Ганна Дзерская. Усяго ў Беларусі прагаласавалі ўчора 292 грамадзян Польшчы.
„Больш за ўсё грамадзян Польшчы прагаласавала ў прадстаўніцтве ў Гародні. За Дуду аддадзеныя 155 галасоў, за Камароўскага — 129,”— паведаміла Дзерская.
У другім туры выбараў прэзідэнта Польшчы перамогу атрымаў Анджэй Дуда, аб чым сведчаць вынікі экзыт-полу. Афіцыйныя вынікі выбараў будуць вядомыя сёння.
* * *
На прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы перамагае Анджэй Дуда. Паводле вынікаў экзыт-полу, дзейны прэзідэнт Браніслаў Камароўскі набраў у другім туры выбараў 48 працэнтаў галасоў, яго супернік ад апазіцыйнай партыі «Закон і справядлівасць» Анджэй Дуда – 52 працэнты.
Дзяржаўная Выбарчая Камісія Польшчы мяркуе, што афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў будуць агучаны сёння ўвечары.
Яўка на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы, па папярэдніх дадзеных, склала крыху больш за 56 працэнтаў.
[Not a valid template]
Фота Адама Завальні і Івана Савыча.
* * *
Паводле вынікаў экзіт-полаў Анджэй Дуда набраў 53% галасоў, Браніслаў Камароўскі – 47%.
***
Дзяржаўная Выбарчая Камісія Польшчы мяркуе, што афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў будуць агучаны заўтра – у панядзелак – увечары. Штабы кандыдатаў чакаюць папярэдніх вынікаў экзіт-полаў.
***
Паводле апошніх афіцыйных звестак „ціша выборча” (выбарчая цішыня) працягнутая да 22.30 польскага часу. Нагодай для гэтага стала смерць 80-гадовай кабеты на выбарчай дзяльніцы ў мясцовасці Ковале каля Скочава ў рэгіёне Цешынскі Шлёнск.
***
Паводле звестак галоўнай выбарчай камісіі Польшчы на 18-ю гадзіну польскага часу прагаласавала 43, 51 % выбарцаў краіны.
***
Працягваецца галасаванне ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы Цэнтральная выбарчая камісія Польшчы заявіла, што яўка па стане на 12-ю гадзіну склала крыху больш 17-ці працэнтаў.
* * *
Людзі актыўна ўдзельнічаюць у выбарах, можна чакаць, што яўка будзе высокая, выказала меркаванне сябра выбарчай камісіі на Варшаўскім Грохаве Крыстына Каміньска:
Вельмі інтэсіўна адбываўся выбарчы працэс у першым туры, як і на дадзены момант. Вельмі шмат людзей. І ўсё ўсміхаюцца, у добрым настроі – вельмі культурныя выбаршчыкі.
Галасаванне будзе працягвацца да 21 гадзіны, да гэтага часу ў Польшчы трывае выбарчая цішыня.
На 13.30 запланаваная прэс-канфэрэнцыя ў Дзяржаўнай Выбарчай Камісіі. Тады будуць агучаныя першыя дадзеныя наконт выбарчай яўкі.
Беларускае Радыё Рацыя