На сайце Дэпартамента міграцыі Літвы з’явілася інфармацыя па-беларуску і пад бел-чырвона-белым сцягам



Дэпартамент міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы вылучыў на сваім сайце асобны раздзел для грамадзян Беларусі. На сайце з’явілася інфармацыя на беларускай мове пад бел-чырвона-белым сцягам.

Таксама там апублікаваны інфармацыйны буклет для беларусаў, у якім тлумачацца асноўныя аспекты і адрозненні паміж міграцыйнымі працэдурамі. Ёсць на сайце і асобная інфармацыя для грамадзян Украіны, якія шукаюць прытулку ў сувязі з расейскім поўнамаштабным ваенным уварваньнем, якое пачалося 24 лютага 2022 году.

Беларускае Радыё Рацыя