На Сакольшчыне мацэвы вяртаюць на могілкі



У гміне Янаў, што на Сакольшчыне, вырашаецца лёс мацэваў, знойдзеных непадалёк вёскі Трасцянка. Некалькі надмагільных плітаў пасля Другой сусветнай вайны былі выкарыстаныя пры пабудове канала. Гэтая справа вельмі ўзрушыла як габрэйскае асяроддзе,  так і мясцовую грамадскасць, кажа супрацоўнік гміны ў Янаве Томаш Муклевіч:

– Будаўнічая фірма, якая  праводзіла работы, адкапала гэтыя мацэвы. Мацэвы перавезлі на габрэйскія могілкі ў Янаве. Яны яшчэ не ўсталяваныя належным чынам.

Хоць улады гміны яшчэ да канца не ведаюць як вырашыць справу, аднак надмагільныя пліты павінны быць упарадкаваныя і ўсталяваныя на сваім месцы. З заклікам дапамагчы звяртаюцца таксама да габрэйскіх асяродкаў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота mogjewshistory.ru