На бельскай сцэне прагучалі беларускія песні ў выкананні дзетак



На сцэне Бельскага дому культуры паказалі сябе 53 выступоўцаў. Беларускія песні прагучалі ў выкананні дзетак ды моладзі, якія раней прайшлі раённыя элімінайцыі ў Бельску, Гайнаўцы ды Беластоку.

Паводле шматлікіх настаўнікаў, цяжка дабраць адпаведны беларускі рэпертуар для дзетак.

[Not a valid template]

“Многа часу шукала нечага новага”, – кажа Марыя Абрамовіч з школы ў Гарадку:

Просім знаёмых, просім некаторых сяброў, шукаем і  ў Беларусі – маю такую знаёмую, якая дасылала ноты. А потым робім аранжыроўкі. Гэта наша найважнейшае мерапрыемства ў нашым каляндары. Мы спяваем і вельмі “шчаслівы з гэтаго”.

Конкурс “Беларуская песня” для прадшколляў, пачатковых школ ды гімназій праходзіць у 42 раз.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя