На сустрэчы «Свае пра СваЁ» абмяркуюць перспектывы беларусаў на Падляшшы
На фінальнай сустрэчы «Свае пра СваЁ» размова пойдзе пра перспектывы беларусаў на Падляшшы.
-Ці маюць беларусы на Падляшшы будучыню?
-Як захаваць мову, традыцыю, ідэнтычнасць?
-Этнічная меншасць і эмігранты хвалі 2020/22-га – разам ці паасобку?
-А можа… ужо позна казаць пра перспектывы?
Фармат: дыскусія
Мерапрыемства пройдзе ў MediaPortBelarus (Sienkiewicza 44, Białystok) 13 чэрвеня, у18.30.
Уваход вольны!
Цыкл дыскусій-лекцый для беларусаў у Беластоку адбываецца дзякуючы датацыі Міністра Унутраных спраў і Адміністрацыі Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя
