На святы ў Польшчы можна прышчапіцца ад каронавіруса без чаргі



З 1 па 3 мая па ўсёй Польшчы можна будзе прышчапіцца ад каронавіруса без папярэдняй рэгістрацыі. У Беластоку гэта можна будзе зрабіць у двары палаца Браніцкіх у спецыяльным пункце вакцынацыі.

Дастаткова мець электроннае накіраванне, якое выстаўляецца аўтаматычная для асоб пэўных узроставых груп. Пра гэта паведаміў падляшскі ваявода Богдан Пашкоўскі.

Асобы, якія вырашаць скарыстацца з такой магчымасці, будуць прышчэпленыя амерыканскай вакцынай Johnson & Johnson, якая падаецца аднаразова. 1 і 2 мая змогуць атрымаць прышчэпку асобы ва ўзросце 36 гадоў і старэйшыя, а 3 мая – асобы ад 34-х гадоў. Агульная колькасць вакцын – 2,5 тысячы. Пункт вакцынацыі будзе працаваць з 10 да 17 гадзін. Будуць працаваць тры групы медыкаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Fot. PUW/Facebook